Цэнтральная гарадская бiблiятэка iмя А.I.Герцэна

  

Да Кастрычнiцкай рэвалюцыi 1917 г. у Гомелi дзейнiчала чатыры бiблiятэкi: гарадская iмя М.В.Гогаля, якая размяшчалася ў будынку Гарадской Думы (працавала толькi чытальная зала), Гомельскага аддзялення Таварыства распаўсюджвання асветы памiж яўрэямi, чыгуначная на станцыi Гомель Лiбава-Роменскай чыгункi i прыватная Ш.Захар’iна.

Да рэвалюцыi ў Гомелi працавалi таксама бiблiятэкi пры навучальных установах. Яны былi рознымi па колькасцi кнiг. Найбольш вялiкiмi з iх былi бiблiятэкi пры мужчынскай урадавй гiмназii ( каля 6000 кнiг), жаночай урадавай гiмназii, камерцыйным вучылiшчы Лiтвiнава i духоўным вучылiшчы (каля 2000 кнiг).

Пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi 1917 г. у бiблiятэчнай справе па краiне, у тым лiку i ў нашым горадзе, пачалiся змены.

Галоўнай задачай, якую работнiкi Гомельскай бiблiятэчнай секцыi паставiлi перад сабой, з’яўляецца стварэнне Цэнтральнай бiблiятэкi. Нягледзячы на шэраг цяжкасцей, Цэнтральная бiблiятэка стала самай буйнай у горадзе. У ей было шесць аддзелаў. Масавы запiс чытачоў з першага ж дня iснавання паказаў, што яна значна больш задавальняла запыты чытачоў, чым усе ранейшыя бiблiятэкi да iх нацыяналiзацыi разам узятыя.

За першы год работы бiблiятэкарамi было выдадзена 143381 экземпляраў кнiг. Сярод чытачоў найбольшым попытам карысталася лiтаратура белетрыстычнага характару, якой у бiблiятэцы было параўнальна мала. Вялiкiм попытам карысталiся таксама дзiцячыя кнiгi, з якiмi бiблiятэка, як i з белетрыстыкай, адчувала цяжкасцi. Мала таго, за 1919 г. бiблiятэка атрымлiвала дзiцячую лiтаратуру толькi ў рэдкiх выпадках, што абмяжоўвала запiс новых чытачоў-дзяцей, большая частка якiх запiсалася ў першыя днi работы бiблiятэкi.

З 1924 г. на Гомельскаю цэнтральную бiблiятэку была ўскладзена функцыя каардынацыi дзейнасцi ўсiх бiблiятэк губернii. Але з-за недахопу квалiфiкаваных кадраў з гэтай работай бiблiятэка не спраўлялася.

З 1925 г. Гомельская цэнтральная бiблiятэка ўпершыню ўпамiнаецца ў дакументах як Цэнтральная губернская бiблiятэка iмя А.I.Герцэна. Есць падставы меркаваць, што iмя рускага рэвалюцыянера, пiсьменнiка, фiлосафа i публiцыста А.I.Герцэна бiблiятэцы было прысвоена ў 1925 г. у сувязi з 55-годдзем са дня яго смерцi.

У 30-я гады ў рабоце бiблiятэкi вялiкае месца адводзiлася iдэялагiчнай рабоце сярод чытачоў. Шырокае развiцце атрымалi кансультацыi чытачоў, гутаркi, дыферэнцыраванае кiраўнiцтва чытаннем. Бiблiятэкары арганiзоўвалi лекцыi, растлумачвалi чытачам палiтыку кiраўнiцтва, прымалi ўдзел у масавых кампанiях, прапагандавалi новую лiтаратуру аб перадавым вопыце наватараў вытворчасцi, аб стаханаўскiм руху.

У другой палове 30-х гадоў бiблiятэкары праводзiлi таксама работу па прапагандзе кнiг рускiх класiкаў А.Пушкiна, Ю.Лермантава, А.Някрасава, Л.Талстога. Праводзiлiся гутаркi, прысвечаныя творчасцi знакамiтых пiсьменнiкаў. Так, у 1939г. у Клубе работнiкаў савторгслужачых бiблiятэкары з дапамогай сябра бiблiятэкi мастака Б.Ф.Звiнаградскага аформiлi выставу, прысвечаную 100-годдзю са дня смерцi А.С.Пушкiна. На ёй былi прадстаўлены прыжыццевыя выданнi паэта.

Центральная бiблiятэка з’яўлялася таксама адзiным у горадзе метадычным цэнтрам. На яе базе праводзiлiся экскурсii, працавалi курсы па павышэнню квалiфiкацыi загадчыкаў i работнiкаў бiблiятэк.

Восенню 1944г. бiблiятэцы далi невялiкi пакой у 20 метраў у драўляным домiку па пер.Пушкiна,3. У гэтым жа будынку знаходзiлася i рэдакцыя газеты "Гомельская праўда".

Паступова залечвалiся раны вайны. Былi перажыты цяжкасцi першых пасляваенных гадоў, адбудаваны фабрыкi i заводы, людзi ўязджалi ў новыя дамы. У 1953 г. былi палепшаны ўмовы i для бiблiятэкi, якая пераехала ў новае памяшканне па вул.Камсамольскай, 21.

У 1961г. бiблiятэка атрымала новае памяшканне па пр.Ленiна, 12.На плошчы ў 190 кв.м размясцiлiся кнiгасховiшчы, абанемент i чытальная зала. Гэта былi вельмi абмежаваныя ўмовы. Чытальная зала i абанемент размясцiлiся ў адной зале, што стварала пэўныя цяжкасцi. Але лепшага пакуль што чакаць не прыходзiлася. Матэрыяльна-тэхнiчная база бiблiятэк залежыла ад сродкаў, якiя выдзялялiся дзяржавай на культуру. Гэтае пытанне, як правiла, заўседы вырашалася па астатковаму прынцыпу.

У 1970 г. бiблiятэцы iмя Герцэна была прысуджана рэспублiканская прэмiя 2000 рублеў.

У канцы 70-х гадоў павольна, але няўхiльна расце колькасць чытачоў. У 1977 - пач.80-х гг. Яня ўзрасла з 6567 чалавек да 6800. А ўжо ў 1982-1985 гг. Яна дайшла да 7 тыс. чытачоў.

У красавiку 1979 г. ЦГБ адзначыла сваё 60-годдзе. Да гэтай даты бiблiятэка падыйшла з добрымi вынiкамi працы, за што была ўзнагарод-жана граматамi абласнога ўпраўлення культуры i гаркама партыi.

У кастрычнiку таго ж года былi ўведзены пасады старэйшага бiблiя-тэкара i старэйшага метадыста. Уся бiблiятэчная сiстэма пераведзена на другую групу аплаты працы.

У 1980 г. бiблiятэцы iмя Герцэна абласным упраўленнем культуры было прапанавана распрацаваць "Палажэнне аб каардынацыi iнфар-мацыйна-бiблiяграфiчнай работы бiблiятэк усiх ведамстваў". Галоўная задача такога палажэння заключалася ў тым, каб улiчыць раўнамернае даведачна-бiблiяграфiчнае i iнфармацыйнае забеспячэнне кiруючых партыйных i савецкiх работнiкаў, спецыялiстаў народнай гаспадаркi i культуры.

У гэтым жа годзе ЦГБ пачала каардынаваць сваю дзейнасць з Урадавай бiблiятэкай. Быў складзены "Каардынацыйны план iнфар-мацыйна-бiблiяграфiчнага абслугоўвання работнiкаў гарвыканкама". Найбольш яскравай падзеяй у жыццi бiблiятэкi ў 1980 г. стаў удзел ЦГБ у ВДНГ у Маскве. Галоўны камiтэт выставы ўзнагародзиў бiблi-ятэку Дыпломам III ступенi за работу па камунiстычнаму выхаванню працоўных i паскарэнню навукова-тэхнiчнага прагрэсу. Сярэбраным медалём выстаўкi i грашовай прэмiяй была ўзнагароджана дырэктар ГЦБС Кузьменка С.Я., бронзавым медалём i грашовай прэмiяй - загадчыца методыка-бiблiяграфiчным аддзелам Кароткая Т.К. i галоўны бiблiёграф Мядзведзева Н.М. Адной з цiкавых форм работы 80-х гадоў можна вызначыць арганiзацыю кiналекторыя сумесна з кiнатэатрам iмя Калiнiна. Ён працаваў па тэмам "Людзi нашага горада" (1981-1982 гг.), "Вялiкiя людзi - высакародныя сэрцы" (1983 г.), "Наш сучаснiк у лiтаратуры i на экране" (1984 г.), "Мой лёс - у лёсе Айчыны" i "Дзеля жыцця на зямлi" (1985 г.). Разам з палацам культуры "Гомельпрамбуд" быў арганiзаваны клуб "Алiмп". Яго гасцямi сталi артысты Гомельскага драмтэатра, удзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны. Пасяджэннi клуба праходзiлi ў разнастайнай форме: лiтаратурна-музычныя вечары, дыспуты, гутаркi, канцэрты. Вось некаторыя з тэм, якiя закраналiся на пасяджэннях клуба: "Мы ў гэты свет з’явiлiся з дабрынёю (як чалавеку чалавекам быць)", "Што рухае сонца i свяцiла (Гiторыя кахання ад Афрадыты да нашых дзён)", "Атэiзм рускiх мастакоў", "Музыка ў жыццi У.I.Ленiна". Другая палова 80-х гг. Увайшла ў гiсторыю нашай краiны як час перабудовы i галоснасцi, якiя закранулi ўсе сферы жыцця грамадства.

У красавiку 1986 г. адбылася катастрофа - выбух на Чарнобыльскай АЭС, рэальныя масштабы якой ацанiлi не адразу.

У сувязi з тымi падзеямi, якiя адбывалiся ў грамадстве: узрост цiка-васцi чытачоў да палiтычных падзей, магчымасць больш адкрыта вы-казваць свае думкi, з’яўленне новых кнiг, у якiх пераасэнсоўвалiся гiстарычныя падзеi - узрасла роля мерапрыемстваў на грамадска-палiтычныя тэмы, якiя пачалi праводзiцца на новым якасным узроўнi.

У лiстападзе 1985 г. пры ЦГБ пачаў працаваць маладзежны палi-тычны дыскусiйны клуб "Ракурс", старшынёй якога была абрана Малашанка Н.В. У гэтым жа годзе ў Маскве адбылася Першая Усесаюзная сустрэча кiраўнiкоў палiтклубаў. На ёй iшла размова аб тым, што сабой павiнен уяўляць дыскусiйны клуб, якiмi павiнны быць напрамкi яго работы. Удзельнiцай сустрэчы стала i старшыня клуба "Ракурс" Малашанка Н.В.

Акрамя работы дыскусiйнага клуба работнiкi бiблiятэкi праводзiлi i iншыя мерапрыемствы i чытальнiцкiя канферэнцыi, вiктараны, тэматыч-ныя вечары, вусныя часопiсы, абмеркаванне кнiг. У прапагандзе лiтара-туры выкарыстоўвалiся новыя формы работы i гутаркi за круглым сталом, дыскусii, трыбуны грамадскай думкi, днi, тыднi, месячнiкi прапаганды асобных вiдаў лiтаратуры, клубы па iнтарэсах. Праводзiлiся чытальнiцкiя канферэнцыi па такiх кнiгах, як "Твар нянавiсцi" У.Кароцiча, "Пажар" В.Распуцiна, "Вазьму твой боль" I.Шамякiна, "Кар’ер" В.Быкава, "Новае прызначэнне" А.Бека, агляды часопiсаў "Чалавек i закон", "Навука i рэлiгiя". У летнi перыяд работнiкi бiблiятэкi праводзiлi мерапрыемствы на адкрытых пляцоўках у парку iмя Луначарскага, скверы А.Грамыка, агiтпляцоўцы па вул. Iнтэрнацыянальнай.

У мае 1985 г. выйшла Пастанова ЦК КПСС "Аб мерах па пераадо-ленню п’янства i алкагалiзму". ЦГБ правяла цыкл мерапрыемстваў па гэтай тэматыцы: "У шкоду грамадству i сабе", "Абвiнавачваецца алкагалiзм", "П’янству - бой!", "Ад гарэлкi - розум мелкi", "Жыць цi пiць", "Вiноўнiк трагедыi - алкаголь". На сустрэчы запрашалiся ўрачы-нарколагi, дэманстравалiся фiльмы, праводзiлiся агляды лiтаратуры, кнiжныя выставы па гэтай тэме.

У 1988 г. ЦГБ адзначыла 70-годдзе БССР, прыняла ўдзел у рэспублi-канскiм аглядзе-конкурсе па прапагандзе i распаўсюджанню беларускай лiтаратуры.

Акрамя ўсяго, работнiкi бiблiятэкi абслугоўвалi чытачоў на пунктах выдачы, якiя размяшчалiся ў Белкалгаспраекте, на хлебазаводзе, фабрыке "Палесдрук", у доме 19 па вул.Яраслаўскай, ва ўнiвермаге "Гомель". Бiблiятэчныя пункты працавалi да 1990 г.

ЦГБ з’яўлялася таксама метадычным цэнтрам для бiблiятэк горада. Праводзiлiся семiнары, практыкумы, навукова-практычныя канферэнцыi, заняткi школ перадавога вопыту. 1986 г., год Чарнобыльскай катастрофы, для ЦГБ стаў яшчэ знамянальным тым, што бiблiятэка атрымала новае памяшканне. З будынка па пр.Ленiна,12 яна пераехала ў былы будынак ЦНТI па пр.Ленiна,18, на першым паверсе пяцiпавярховага жылога дома. Агульная плошча атры-манага памяшкання стала 376 кв.м. У адной зале размясцiўся абанемент, у другой - чытальная зала на 36 месцаў. Але вырашыць усiх праблем новае памяшканне не магло. Па-ранейшаму бiблiятэка адчувала i па сенняшнi дзень адчувае цеснату. Мала месца для кнiгасховiшчаў. Няма месца для аддзела камплектавання i апрацокi лiтаратуры. Ён размешчаны ў жылым доме па вул.Курчатава, 9. У зiмовы i вясновы перыяд наведванне чытальнай залы ўзрастае да 200 чалавек у дзень. 90-я гады ў жыццi нашай рэспублiкi сталi новым этапам, пачатак якому паклала прыняцце Вярхоўным Саветам БССР у лiпенi 1990 г. дэкларацыi "Аб дзяржаўным суверэнiтэце БССР". Палiтычныя падзеi ўносiлi змены ў жыццё кожнага чалавека. Не маглi яны не адлюстравацца i на рабоце ўстаноў культуры, у тым лiку бiблiятэк.

У гэты складаны перастроечны перыяд ЦГБ узначальвала Тамара Раманаўна Клiмава, якая была прызначана на гэту пасаду ў вераснi 1993 г. i працавала да снежня 1999 г.

Сацыялагiчныя даследаваннi, якiя праводзiлiся ў 90-я гг. у розных рэгiёнах краiны, паказалi, што ў чытачоў фармiруецца новае ўяўленне аб бiблiятэцы. На змену афiцыйнай казённай "культасветустанове" прыходзiць вобраз цёплага, светлага i ўтульнага Дома. У вынiку сваёй агульнадасягальнасцi бiблiятэкi маюць унiкальную магчымасць стаць пасрэднiкамi памiж людзьмi захопленымi, даць iм месца для зносiн, абмена iнфармацыяй, правядзення творчых вечароў, выстаў, стварэння аб’яднанняў па iнтарэсах.

Каб весцi работу мэтанакiравана i больш якасна з другой паловы 90-х гадоў бiблiятэкi горада пачалi працаваць па доўгатэрмiновых праграмах. Першай стала праграма спецыялiзацыi гарадскiх бiблiятэк па 8 профiлях (1996 г.). Згодна праграме прафiлявання бiблiятэка iмя Герцэна стала развiвацца як цэнтр афiцыйнай i дзелавой iнфармацыi, як грамадска-культурны цэнтр, цэнтр лiтаратурнага жыцця.

У студзенi 1996 г. пры Цэнтральнай бiблiятэцы быў створаны лiтаратурна-мастацкi салон "Сустрэчы на Замкавай". Кожны месяц тут збiраюцца творчыя людзi: пiсьменнiкi, паэты, прафесiйныя мастакi i аматары, а таксама тыя, для каго сустрэча цудоўным з’яўляецца важнай часткай iх жыцця. Сярод частых гасцей салона - С.Масiяш, Ю.Фатнеў, М.Башлакоў, А.Бароўскi, В.Ткачоў, Т.Мельчанка, Г.Говар, Ф.Мыслiцкi, С.Курашова i iнш. Гучаць вершы, апавяданнi аб творчасцi, вядуцца дыскусii, абмен меркаваннямi, праходзяць прэзентацыi кнiг. Вялiкая работа па падрыхтоўцы штомесячных сустрэч праводзiцца гаспадыняй салона, загадчыцай абанемента Н.В.Малашанка. Пры салоне працуе аматарскае паэтычнае аб’яднанне "Дэбют", у рамках якога праходзяць крытычныя агляды лiтаратурных публiкацый удзельнiкаў "Дэбюта" у перыядычным друку, выданне зборнiкаў вершаў, прэзентацыi кнiг.

Адным з асноўных напрамкаў работы бiблiятэк у другой палове 90-х гадоў стала краезнаўства. У 1998 г. па iнiцыятыве дырэктара Т.Р.Клiмавай пры бiблiятэцы было створана краязнаўчае таварыства, якое аб’яднала навукоўцаў, супрацоўнiкаў музея, аблдзяржархiва, грамадскасць горада, усiх, хто цiкавiцца гiсторыяй Гомеля, iншымi аспектамi краязнаўства. Неаднаразова ўдзельнiкамi пасяджэнняў з’яўлялiся выкладчыкi ГДУ iмя Скарыны д.ф.н. А.Ф.Рогалеў, кандыдаты навук А.А.Макушнiкаў, У.I.Коваль, В.С.Новак, А.Р.Яшчанка, Г.А.Аляксейчанка, супрацоўнiкi абласнога краязнаўчага музея Т.Ф.Лiтвiнава, Г.В.Кузьмiч, Ю.Э.Глушакоў, краязнаўцы У.С.Ларыёнаў, А.Д.Лiзараў. Вялiкая арганiцыйная работа па падрыхтоўцы кожнага пасяджэння таварыства праводзiцца яго старшынёй А.С.Кузьмiчом.

Са снежня 1999 г. ЦГБ узначальвае былы намеснiк дырэктара Таццяна Савельеўна Власава. З яе прыходам вялiкае значанне надаецца камп’ютары-зацыi бiблiятэчных працэсаў, рэкламнай дзейнасцi, матэры-яльна-тэхнiчнаму стану бiблiятэ-кi, рабоце па праграмам.

Дзякуючы камп’ютарызацыi бiблiятэка атрымала магчымасць актывiзаваць выдавецкую дзейнасць, якая вядзецца на ўсю бiблiятэчную сiстэму. Сярод выданняў ЦГБ iмя Герцэна - iнфармацыйна-бiблiяграфiчныя спiсы, рэкламныя закладкi ўсiх бiблiятэк сiстэмы, рэкламныя буклеты ўдзельнiкаў салона "Сустрэчы на Замкавай", гiстарычныя матэрыялы, прысвечаныя тэматыцы краязнаўчага таварыства.

У 2001 г. работа салона i таварыства атрымала высокую адзнаку на абласным i рэспублiканскiм узроўнi. ЦГБ стала пераможцам рэспублiканскага конкурсу "Бiблiятэка - асяродак культуры" i абласнога - "Бiблiятэка, неабходная грамадству", на якiм была адзначана работа ў вобласцi гiстарычнага i лiтаратурна-мастацкага краязнаўства.

У 2000-2001 гг. чытачамi ЦГБ з’ўляецца больш за 11 тыс. гаражан. Са студзеня 2000 г. у сувязi з павелiчэннем колькасцi чытачоў i кнiгавыдач бiблiятэкi ГЦБС (ў тым лiку ЦГБ) пераведзены на I групу па аплаце працы.

З 2001 г. ЦГБ распачала аказанне платных паслуг насельнiцтву.

ЦГБ з’яўляецца метадычным цэнтрам для ўсiх бiблiятэк сiстэмы. На яе базе праводзяцца семiнары, круглыя сталы, урокi прафесiйнага майстэрства.

У 2009 годзе бібліятэкі споўнілася 90 год, а ў верасні таго ж года ЦГБ пераехала ў новы будынак па адрасу вул.Савецкая, 26

  1. чз3
  2. чз2
  3. чз1
  4. фойе
  5. фасад
  6. сектор уч
  7. пцпи
  8. ОКИО
  9. детс
  10. выставоч
  11. АиТ
  12. аб3

Интернет ресурсы

КОНТАКТЫ


Гомельский городской исполнительный комитет

246050, г.Гомель, ул.Советская,16

Информационная поддержка:
Государственное предприятие "ГГИЦ"

тел. 70-42-80

Разработка и сопровождение:
ИП Гимбург С.Е.

© 2000 - 2011
Обратная связь